Стала вядома, як у траўні вырастуць заробкі медыкаў

Стала вядома, як у траўні вырастуць заробкі медыкаў

Стала вядома, як у траўні вырастуць заробкі беларускіх медыкаў. Намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла распавёў выданню "Медицинский вестник", што з 1 траўня да 36,4 рубля павышаецца тарыфная стаўка першага разраду. У выніку ў лекараў сярэдні памер налічанай зарплаты павялічыцца на 20-30 рублёў у разліку на адну пасаду, а пры выкананні дадатковай працы — на 27-42 рублі. У сярэдніх медработнікаў заробкі вырастуць на 10-16 рублёў (у разліку на адну пасаду) ці на 13-20 рублёў, калі будзе дадатковая праца, інфармуе БЕЛТА.

Плануецца, што да 2025 года памер заробкаў медработнікаў у нашай краіне мусіць павялічыцца ўдвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі