Стала вядома, з-за чаго пад Светлагорскам сышлі з рэек 13 вагонаў (фота)

Раніцай 2 чэрвеня пры ўездзе на чыгуначную станцыю "Светлагорск-на-Бярэзіне" з рэек сышлі 13 вагонаў са шчэбнем і 1 пустая платформа (агулам у таварным цягніку было 68 вагонаў). Пры гэтым было пашкоджана каля 100 метраў чыгуначнай каляіны. Пацярпелых не было.

Рух на чыгунцы абяцаюць аднавіць ўжо ў сераду.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, адной з асноўных версій здарэння разглядаецца разбурэнне калёснай пары ў адным з вагонаў цягніка. Прызначаныя экспертныя даследаванні, вывучаецца тэхнічная дакументацыя па рамонце і эксплуатацыі вагонаў. На месца выязджалі супрацоўнікі цэнтральнага апарату Следчага камітэта.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі