Стала вядомая колькасць супрацоўнікаў КДБ Беларусі

Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё

Колькасць Камітэта дзяржбяспекі Беларусі складае да 10 тысяч чалавек. Такая лічба называецца ў першым нумары часопіса "Разведчик" Службы знешняй разведкі Расіі, які выйшаў у снежні.

У артыкуле таксама гаворыцца, што на пачатак 2022 года КДБ падтрымліваў кантакты з 46 замежнымі спецслужбамі.

Асноўныя структурныя падраздзяленні КДБ:

Галоўнае ўпраўленне контрразведкі;
Галоўнае ўпраўленне знешняй разведкі;
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і аргзлачыннасцю;
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам;
Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;
Тэрытарыяльныя падраздзяленні (шэсць упраўленняў па абласцях).

Акрамя таго, у артыкуле гаворыцца пра "шчыльную каардынацыю" КДБ і Службы знешняй разведкі Расіі па такіх напрамках, як "выяўленне і спыненне падрыўной дзейнасці Захаду, бяспека ў інфармацыйнай сферы і барацьба з гібрыднымі пагрозамі". Акрамя таго ў Акадэміі знешняй разведкі РФ вядзецца падрыхтоўка кадраў для беларускіх спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі