Сталі вядомы прозвішчы спартсменаў, якія падпісалі зварот у падтрымку ўлады

Сталі вядомы прозвішчы спартсменаў, якія падпісалі зварот у падтрымку ўлады

Сталі вядомы прозвішчы беларускіх спартсменаў, якія першымі падпісалі зварот у падтрымку ўлады. Гэта — алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксей Абалмасаў, Аляксандр Масяйкоў, Кацярына Карстэн, штурхальніца ядра Яніна Правалінская-Карольчык, біятланіст Сяргей Булыгін. Іх перамогі ўжо сталі гісторыяй. Спартыўныя чыноўнікі абяцаюць, што зварот да грамадскасці і міжнароднай супольнасці падпішуць нацыянальныя зборныя і дзейныя атлеты.

Падпісанне дакумента прайшло 24 лістапада ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Падпісанты выказваюцца за дзейную ўладу і асуджаюць спартсменаў, якія падтрымалі пратэсты. Таксама яны выступаюць супраць магчымых санкцый, якія пагражаюць беларускаму спорту за ўціск іншадумцаў.

Улады відавочна спазніліся з гэтым зборам подпісаў. Раней больш за 1100 спартсменаў падпісалі зварот супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў Беларусі. На іх пачаўся ціск, некаторыя нават адклікалі подпісы, цэлая група вядомых спартсменаў пабывала за кратамі. Пра ўсё гэта вядома міжнародным спартыўным структурам.

Сталі вядомы прозвішчы спартсменаў, якія падпісалі зварот у падтрымку ўлады
Подпіс пад дакументам ставіць Яніна Правалінская-Карольчык / noc.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі