Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый

Зборная Беларусі па футболе перажывае не лепшыя часы

Зборная Беларусі па футболе перажывае не лепшыя часы / abff.by

Сталі вядомыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый. Гэта зборныя Люксембурга, Балгарыі і Паўночнай Ірландыі. Найбольш удала беларусы гулялі з Люксембургам — 6 перамог, 4 нічыі і 2 паражэнні. А вось Паўночнай Ірландыі прайгралі ўсе тры матчы. З балгарамі ёсць тры перамогі, але пяць паражэнняў.

Лёсаванне групавога этапу Лігі нацый прайшло 8 лютага ў Парыжы. Беларусь трапіла ў трэцюю групу Лігі С.

Стаў вядомы расклад матчаў:

5 верасня. Беларусь — Балгарыя

8 верасня. Люксембург — Беларусь

12 кастрычніка. Беларусь — Паўночная Ірландыя

15 кастрычніка. Беларусь — Люксембург

15 лістапада. Паўночная Ірландыя — Беларусь

18 лістапада. Балгарыя — Беларусь.

Пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускі футбол трапіў пад санкцыі. У выніку зборная Беларусі праводзіць хатнія паядынкі на нейтральных палях за мяжой. Апошні раз нацыянальная зборная гуляла ў Беларусі ў лістападзе 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі