Сталі вядомыя сайты, доступ да якіх абмежавала Мінінфармацыі
Гэта два так званыя "смеццевыя" сайты з непрыстойнымі назвамі.
Журналістам удалося высветліць назвы сайтаў, доступ да якіх 22 студзеня абмежавала Міністэрства інфармацыі. Нагадаем, што па словах Мінінфарма, гэтыя сайты змяшчалі вульгарную і табуяваную лексіку, "здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь". Назвы сайтаў чыноўнікі не абнародавалі.
У каментары парталу tut.by крыніца з ІТ-сектару паведаміла, што Мінінфарм абмежаваў доступ да сайтаў з люстранымі даменнымі імёнамі yahooeu.by і yah.by. Яны зарэгістраваныя на фізічную асобу, але не з'яўляюцца паўнавартаснымі інфармацыйнымі рэсурсамі. Па словах эксперта, гэта так званыя "смеццевыя" сайты, якіх у інтэрнэце вельмі шмат.
Дарэчы, самі сайты працягваюць адчыняцца. Хутчэй за ўсё, доступ да іх абмежаваны з дзяржаўных і адукацыйных установаў.
Нагадаем, што рашэнне Мінінфармацыі выклікала вялікі розгалас. Многія карыстальнікі вырашылі, што гаворка ідзе пра апазіцыйныя навінавыя рэсурсы, якія ў той дзень адчулі праблемы з доступам.
Лічба дня: доступ да двух сайтаў абмежавала Мінінфарм за табуяваную лексіку
Андрэй Бастунец: Закрыццё невядомых сайтаў — папярэджанне ўсім астатнім
Фота — interfax.ru