Станіслаў Драгун: “Я буду на “Барысаў-Арэне”. А вы?”

На гэтым тыдні зборная Беларусі па футболе правядзе два ключавыя матчы адборачнага раўнда да чэмпіянату Еўропы 2016 года. 9 кастрычніка ў 21.45 наша каманда згуляе з Украінай, а 12 кастрычніка ў гэты ж час сустрэнецца са Славакіяй. Абодва матчы пройдуць на "Барысаў-Арэне".

На гэтыя гульні склад зборнай Беларусі выглядае наступным чынам:

Варатары: Юрый Жаўноў ("Тарпеда" Масква, Расія), Андрэй Клімовіч (Гомель), Сяргей Чэрнік (БАТЭ Барысаў).

Абаронцы: Ігар Шытаў ("Мардовія" Саранск, Расія); Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр" Салігорск); Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія); Дзмітрый Верхаўцоў ("Уфа", Расія); Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў (абодва — БАТЭ, Барысаў); Максім Бардачоў ("Растоў", Расія).

Паўабаронцы: Цімафей Калачоў ("Растоў" Расія); Сяргей Балановіч ("Амкар" Перм, Расія); Сяргей Кісляк ("Рубін" Казань, Расія); Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў" Самара, Расія); Міхаіл Сівакоў ("Чарнаморац" Адэса, Украіна); Эдгар Аляхновіч, Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (усе — БАТЭ); Ігар Стасевіч ("Дынама-Мінск"); Сяргей Крывец ("Мец", Францыя); Рэнан Брэсан ("Рыу Аве", Партугалія).

Нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў"); Мікалай Януш ("Шахцёр", Салігорск); Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна).

Першапачаткова ў заяўцы значыліся варатар Аляксандр Гутар, абаронца Сяргей Паліцевіч і нападаючы Віталь Радзівонаў. Аднак з-за траўмаў яны вымушаныя прапусціць гэтыя два матчы.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі