Станіслаў Шушкевіч дагэтуль не атрымаў запрашэння ў Прагу
Станіслаў Шушкевіч паведаміў Еўрарадыё раніцай 25 красавіка, што дагэтуль не мае запрашэння ў Прагу на сустрэчу з Карэлам Шварцэнбергам. Калі ён не атрымае афіцыйны ліст, то і ў Чэхію не паедзе Станіслаў Шушкевіч: "Калі запросяць, то буду, але ніхто пакуль што мяне не запрашаў. Мне перадавалі вуснае запрашэнне. Але, ведаеце, я не люблю жартаў, я люблю калі ёсць афіцыйны ліст. Прынамсі на электроннай пошце пазаўчора не было. Я сёння яшчэ пагляджу. Калі будзе запрашэнне, то я буду".
Нагадаем, раней супрацоўніца недзяржаўнай арганізацыі "Людзі ў нястачы" Ратка Бзонкава ў інтэрв'ю Еўрарадыё казала, што 6 траўня ў Празе запланаваны форум НДА. У ім павінны ўдзельнічаць міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг і беларускія дэмакратычныя палітыкі: Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандар Казулін, Станіслаў Шушкевіч, а таксама палітэмігрант Зянон Пазьняк і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Фота - bymedia.net