Старшыня КДБ: У мяне свая пазіцыя наконт "справы Белага легіёна"

Старшыня КДБ: У мяне свая пазіцыя наконт "справы Белага легіёна"

Старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык адмовіўся каментаваць вынікі "справы патрыётаў". 

"Я ўстрымаюся ад гэтага пытання. У мяне свая пазіцыя", — адказаў кіраўнік спецслужбы ў адказ на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё. 

На прапанову агучыць сваю пазіцыю Вакульчык адказаў: "Не абавязкова. Я прыхільнік таго, каб не словамі, а справамі агучваць".

"Справа патрыётаў" (або "справа Белага легіёна") была пачатая Камітэтам дзяржбяспекі ўвесну 2017 года. Па ёй былі затрыманыя больш за 30 чалавек. Іх вінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пасля расследавання КДБ справа была перададзеная ў Следчы камітэт, які закрыў справу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі