Старшыня Мінгарвыканкама папрасіў штучна не нагнятаць сітуацыю вакол Курапатаў

Старшыня Мінгарвыканкама папрасіў штучна не нагнятаць сітуацыю вакол Курапатаў

1 сакавіка адбылася сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца з прадстаўнікамі актывістаў (Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Марат Гаравы), якія другі тыдзень перашкаджаюць будаўніцтву офіснага цэнтра каля Курапатаў, а таксама з прадстаўніком мясцовых жыхароў (Юрый Сцепанішчаў). Агенцтва "Мінск-навіны" цытуе словы Шорца, які папрасіў штучна не нагнятаць сітуацыю вакол Курапатаў.

"Мы вас пачулі, — сказаў старшыня Мінгарвыканкама. — Правядзем кансультацыі з Міністэрствам культуры, іншымі арганізацыямі, навукоўцамі". Андрэй Шорац паабяцаў, што дыялог па тэме будаўніцтва каля Курапатаў будзе працягнуты. Прадстаўнікі гарадскіх уладаў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі канстатавалі, што на тэрыторыі забудовы няма месцаў пахаванняў ахвяраў рэпрэсій, з чым пагадзіліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

Як вядома, у цяперашні час будаўнічыя працы на аб'екце не вядуцца. Іх спынілі, як мінімум, на тыдзень.

Старшыня Мінгарвыканкама папрасіў штучна не нагнятаць сітуацыю вакол Курапатаў
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі