Статак кароў амаль на тры гадзіны паралізаваў рух цягнікоў на Віцебшчыне

Статак кароў, якія ўцяклі ад пастухоў, амаль на тры гадзіны паралізаваў рух цягнікоў на пераездзе каля вёскі Стары Талачын Віцебскай вобласці.
Здарэнне адбылося ў мінулыя выхадныя. Па словах пастухоў, кароў, якія пасвіліся ўначы, спалохалі дзікі.

У выніку амаль 200 жывёл разбегліся па ваколіцах. Адна група апынулася на чыгуначных пуцях акурат, калі там ехаў пасажырскі цягнік Гродна-Унеча.

Нягледзячы на меры экстранага тармажэння, 18 кароў загінулі. Яшчэ 23 забеглі на чыгуначны мост праз рэчку Друзь, дзе захраслі паміж шпаламі.

З дапамогай манеўровых цягнікоў з кранамі ратавальнікам удалося выратаваць кароў і расчысціць чыгунку. Тым часам працягваюцца пошукі астатніх кароў са статку.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі