Стралкоў-Гіркін: "ДНР" не збівала малайзійскі "Боінг"

Стралкоў-Гіркін: "ДНР" не збівала малайзійскі "Боінг"

Былы міністр абароны гэтак званай ДНР Ігар Стралкоў (Гіркін) пракаментаваў абвінавачанні ў збіванні малазійскага "Боінга" МН-17 над Данецкам. Паводле версіі Аб'яднанай следчай групы, якая расследуе крушэнне самалёта, Гіркін з'яўляецца адным з адказных да здарэнне.

"Мае каментары не мяняюцца! Паўстанцы "Боінг" не збівалі. Болей нічога не каментую", — сказаў Гіркін у эфіры расійскай НСН.

Раней Аб'яднаная следчая група назвала імёны чатырох чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да крушэння МН-17. Гэта расіяне Ігар Стралкоў (Гіркін), Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка. Ім выставяць абвінавачанні ў забойстве.

Боінг МН-17, які належаў малазійскай авіякампаніі Malaysia Airlines, пацярпеў крушэнне ў небе над Данецкам 17 ліпеня 2014 года. Паводле міжнародных экспертаў, прычынай крушэння стала ракетная атака з зямлі, з устаноўкі "Бук". На борце было 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу, не выжыў ніхто.

Данецкія і луганскія сепаратысты адмаўляюць сваю прыналежнасць да гэтага інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі