Страляніна ў Вашынгтоне: дванаццаць забітых (фота, відэа)

19:00. Афіцыйны прадстаўнік ВМС ЗША пацвердзіў інфармацыю пра тое, што адзін з падазраваных у сённяшняй страляніне забіты. Шэф паліцыі Вашынгтона Карці Ланье (Cathy Lanier) кажа пра "яшчэ двух патэнцыйных стралкоў". Аднаго з іх — белага, апранутага ў хакі, бачылі апошні раз у 8:40 (15:40 па Мінску) з пісталетам у руках. Другі — чарнаскуры прыкладна 50 гадоў з вінтоўкай — быў апрануты ў вайсковую форму. Пазней абвясцілі, што шукаюць толькі чарнаскурага.

18:35. CNN са спасылкай на прадстаўнікоў ВМС ЗША паведамляе, што забіты другі стралок. Але іншыя медыі ставяць гэтую інфармацыю пад сумнеў, бо афіцыйна яе пакуль не пацвярджаюць.

18:30. Па інфармацыі амерыканскіх СМІ, стралок па-ранейшаму знаходзіцца ў адным з будынкаў Адміралцейства. Вось мапа з вызначаным пункцірам месцам, дзе адбылася страляніна:

18:20. Спікер паліцыі Вашынгтона Крыс Келі (Chris Kelly) апісаў стралка як дарослага чалавека ростам каля 180 сантыметраў, лысага ці каротка пастрыжанага, сярэдняга целаскладу, апранутага ў чорнае.

18:15. Першыя стрэлы зафіксаваныя раніцай у 8:20 па мясцовым часе (15:20 па Мінску). Журналісты CNN паразмаўлялі з двума сведакмі страляніны. Адзін з іх, якога CNN не называе, кажа, што стралок, апрануты ў чорнае, напаў на групу людзей. "Спачатку было ўражанне, што спрацавала пажарная сігналізацыя. Але пасля нехта выйшаў і сказаў што гэта не сігналізацыя, і нехта страляе ўнутры будынку".

18:05. У Washington Post з'явілася інфармацыя пра 10 "падстрэленых", з якіх васьмёра — цывільная, і двое — паліцэйскія.

18:00. Над Washington Navy Yard з'явіліся паліцэйскія верталёты.

У 17:50 дырэктар дэпартамента грамадскіх сувязяў Navy Installations Command Эд Буклацін (Ed Buclatin) у сваім твітары паведамляе пра 4 загінулых і 8 параненых.

Першапачаткова паведамлялася, што невядомы адкрыў агонь у Адміралцействе ЗША. Падазраваны хаваўся ў комплексе будынкаў Washington Navy Yard, падведамных амерыканскім ВМС.

На гэтай тэрыторыі месціцца самае буйное з пяці камандных упраўленняў амерыканскага флота. Тут працуе каля 3 тысяч чалавек.

У 17:30 па беларускім часе мясцовыя СМІ паведамлялі, што з тэрыторыі комплекса раз-пораз чуваць страляніну. Па інфармацыі ад прадстаўніка ВМС ЗША, падазраваны ўзброены аўтаматычнай вінтоўкай і пісталетам.

Associated Press паведамляе, што злачынца забарыкадаваўся ў адным з пакояў і працягвае адстрэльвацца. Яго матывы невядомыя.

Фота: www.theguardian.com.

video platformvideo managementvideo solutionsvideo player

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі