Стваральніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі

Павел Белавус / sb.by
Павел Белавус / sb.by

Стваральніку Symbal.by Паўлу Белавусу прысудзілі 13 гадоў калоніі. Суд над палітвязнем праходзіў у закрытым рэжыме з 20 лютага.

Яго прызналі вінаватым у кіраўніцтве "экстрэмісцкім фармаваннем", "здрадзе дзяржаве", "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Затрыманы Белавус быў у лістападзе 2021-га, а пад варту яго ўзялі 23 снежня 2021 года. Спярша яму некалькі разоў прысуджалі адміністрацыйныя арышты, а потым пачалі крымінальную справу.

Следчы камітэт так фармуляваў абвінавачанне: "Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі". Таксама следчыя заяўлялі, быццам Белавус "сваімі злачыннымі дзеяннямі... на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі