Стынг стаў Робертам Шуманам
Брытанскі выканаўца Стынг узяў удзел ў тэатральнай пастаноўцы, прысвечанай жыццю кампазітара Роберта Шумана. Паводле звестак BBC News, у спектаклі рад назвай “Роднасныя душы”рэжысёра Джона Кейрда, апроч Стынга ўзяла ўдзел і яго жонка Трудзі Стайлер. Разам яны ў суправаджэнні аркестра і оперных спевакоў прачыталі любоўную перапіску Роберта Шумана і яго жонкі Клары Вік – вядучай канцэртнай піяністкай 19-га стагоддзя.
Пастаноўка “Роднасныя душы” ужо выдадзена на DVD. Усе сродкі ад продажу фільма пойдуць на патрэбы адукацыйнай праграмы каралеўскага тэатра “Ковен-Гардэн”. Дабрачынная праграма накіравана перш за ўсё на прыцягненне ў тэатр больш шырокай глядацкай аўдыторыі.
Паводле www.lenta.ru
Фота: http://wwwtavrida.ucoz.ua