Субота будзе без ападкаў, у нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы
У суботу, 23 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны.
Уначы будзе 1-6 вышэй за нуль, месцамі прагназуюцца замаразкі — 0...-2. Удзень тэрмометры пакажуць ад +10 па ўсходзе да +19 па захадзе краіны.
24 траўня надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі — 0...-3, месцамі будзе 1-8 са знакам "плюс". Удзень сіноптыкі прагназуюць 10-17 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.