Сучаснае мастацтва Эстоніі можна пагладзіць па галаве
Ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрылася новая экспазіцыя. Маарыт Мурка, мастачка з Эстоніі, паказала беларусам свой праект “Hairpower”. Культурны рэйд Еўрарадыё паспрабаваў высветліць, у чым моц валасоў, што такое “сучаснае мастацтва”, хто такі “сучасны мастак” і дзе знаходзіцца мяжа паміж мастацтвам і вар’яцтвам.
“Яна сказала мне, што Маарыт Мурка самая цікавая, свежая, маладая мастачка ў сучасным эстонскім мастацтве. І я быў вельмі рады, калі пачуў, што Маарыт хоча прыехаць у Беларусь”.
Маарыт Мурка мае мастацкую адукацыю, зараз вучыцца на кінарэжысёра і выстаўляе свае інсталяцыі з 2003 году. Сваё знаёмства з беларускімі галерэямі Маарыт пачала з выставы “Hairpower”, якая адлюстроўвае думкі мастачкі на тэму валасоў. Яна мяркуе, што інтымны рытуал догляду за ўласнымі валасамі сёння страціў сваё значэнне і цяпер з’яўляецца часткай індустрыі прыгажосці.
Маарыт Мурка расказала нам, што сучаснае мастацтва часта выглядае
дзіўна і нават дзіка. Але яна гатовая прыняць практычна любое
арт-вар’яцтва, калі мастак, па-першае, валодае навыкамі класічнага
мастацтва (напрыклад, здольны намаляваць карціну), а па-другое, калі
мастак адчувае межы паміж вар’яцтвам і мастацтвам:
“Мусяць быць пэўныя межы. Напрыклад, я не разумею, калі мастакі дзеля гучнасці праекту забіваюць жывёл. Ты можаш рабіць што заўгодна са сваім целам, але нельга кранаць наваколле”.
Маарыт Мурка бачыць ролю мастака крыху па-іншаму. Для яе гэта таксама не месія, але транслятар штодзённага цуду жыцця:
“Магчыма, людзі пачынаюць бачыць навакольны свет больш глыбока. Звычайна, яны так моцна занятыя працай і нейкімі справамі, што не маюць магчымасці звярнуць увагу на нейкія простыя, звычайныя, побытавыя рэчы, з якіх складаецца наша жыццё. Сучаснае мастацтва якраз вырашае гэту праблему”.
Беларускі мастак Міхал Анемпадыстаў кажа, што сёння “ўсё, што робіцца ў чорным швэдры, — усё мастацтва”:
“Ясна, што сучаснае мастацтва — гэта нешта абсалютна іншае, чым тое, што мы прывыклі лічыць мастацтвам. Можна прымаць гэта, можна не прымаць, але можна паспрабаваць гэта хаця б зразумець”.
На думку Міхала Анемпадыстава, мастацкая адукацыя Беларусі адстае ад Еўрапейскай прыкладна на 50 гадоў, таму для нас будзе вельмі карысна наведваць як мага больш выстаў, паглядзець як мага больш праектаў, каб навучыцца разумець сучаснае мастацтва, ці, хаця б, ўспрымаць яго спакойна.
“Эстэтычна гэта прываблівае. Мне падабаецца відэашэраг, як трыпціх. Падабаецца куча чалавечых валасоў на падлозе. Усё трохмернае, можна дакрануцца. Гэта клёвая тэма!"
Выстава працягнецца да 17 траўня.
Маарыт Мурка прыехала у Мінск пры дапамозе Эстонскага консульства.
Часовы павераны ў справах Эстонскай Рэспублікі Хары Лахцейн патлумачыў,
што “пасольства — гэта не толькі палітычныя справы, але і справы
мастацтва і культуры”, і прызнаўся, што пра Маарыт Мурку яму расказала
яго малая дачка:
“Яна сказала мне, што Маарыт Мурка самая цікавая, свежая, маладая мастачка ў сучасным эстонскім мастацтве. І я быў вельмі рады, калі пачуў, што Маарыт хоча прыехаць у Беларусь”.
Маарыт Мурка мае мастацкую адукацыю, зараз вучыцца на кінарэжысёра і выстаўляе свае інсталяцыі з 2003 году. Сваё знаёмства з беларускімі галерэямі Маарыт пачала з выставы “Hairpower”, якая адлюстроўвае думкі мастачкі на тэму валасоў. Яна мяркуе, што інтымны рытуал догляду за ўласнымі валасамі сёння страціў сваё значэнне і цяпер з’яўляецца часткай індустрыі прыгажосці.
Інсталяцыя “Hairpower” прапаноўвае гледачу зірнуць на валасы як на
частку індывідуальнасці асобы. Маарыт кажа, што ўладальнікі салонаў
прыгажосці ў Таліне так і не зразумелі, навошта жанчына збірае
састрыжаныя валасы:
“Адна жанчына сказала мне, што валасы ўтрымліваюць дрэнную энергію, і што я ствараю сабе дрэнную карму. Вядома, я ўсведамляю, што валасы выкарыстоўваюцца ў практыках Вуду, але ведаю, што рэчы працуюць, калі ты верыш у іх. У мяне такіх забабонаў няма”.
“Адна жанчына сказала мне, што валасы ўтрымліваюць дрэнную энергію, і што я ствараю сабе дрэнную карму. Вядома, я ўсведамляю, што валасы выкарыстоўваюцца ў практыках Вуду, але ведаю, што рэчы працуюць, калі ты верыш у іх. У мяне такіх забабонаў няма”.
“Мусяць быць пэўныя межы. Напрыклад, я не разумею, калі мастакі дзеля гучнасці праекту забіваюць жывёл. Ты можаш рабіць што заўгодна са сваім целам, але нельга кранаць наваколле”.
Максім Жбанкоў, беларускі культуролаг, журналіст і кінакрытык, якога мы
сустрэлі на адкрыцці выставы, наадварот лічыць, што мастацтва нельга
абмяжоўваць:
“Я ўпэўнены ў тым, што мяжа паміж авантурай і актам мастацтва знаходзіцца дакладна там, дзе мая ўласная шыза становіцца нейкай каштоўнасцю для іншага. У тых межах, у якіх мой інтэлектуальны імпульс, мой хаатычны танец становіцца знакам, становіцца паведамленнем для іншага, які здольны чытаць мяне, як кнігу, я станаўлюся гэтай кнігай.
Я абсалютна ўпэўнены, што сучасны мастак — гэта не месія. Гэта не чалавек з калекцыяй “мэсэджаў”, распіханых па кішэнях. Мастак — гэта, хутчэй, кніга з чыстымі старонкамі, якая дазваляе запоўніць сябе тым, хто яе чытае”.
“Я ўпэўнены ў тым, што мяжа паміж авантурай і актам мастацтва знаходзіцца дакладна там, дзе мая ўласная шыза становіцца нейкай каштоўнасцю для іншага. У тых межах, у якіх мой інтэлектуальны імпульс, мой хаатычны танец становіцца знакам, становіцца паведамленнем для іншага, які здольны чытаць мяне, як кнігу, я станаўлюся гэтай кнігай.
Я абсалютна ўпэўнены, што сучасны мастак — гэта не месія. Гэта не чалавек з калекцыяй “мэсэджаў”, распіханых па кішэнях. Мастак — гэта, хутчэй, кніга з чыстымі старонкамі, якая дазваляе запоўніць сябе тым, хто яе чытае”.
“Магчыма, людзі пачынаюць бачыць навакольны свет больш глыбока. Звычайна, яны так моцна занятыя працай і нейкімі справамі, што не маюць магчымасці звярнуць увагу на нейкія простыя, звычайныя, побытавыя рэчы, з якіх складаецца наша жыццё. Сучаснае мастацтва якраз вырашае гэту праблему”.
“Ясна, што сучаснае мастацтва — гэта нешта абсалютна іншае, чым тое, што мы прывыклі лічыць мастацтвам. Можна прымаць гэта, можна не прымаць, але можна паспрабаваць гэта хаця б зразумець”.
На думку Міхала Анемпадыстава, мастацкая адукацыя Беларусі адстае ад Еўрапейскай прыкладна на 50 гадоў, таму для нас будзе вельмі карысна наведваць як мага больш выстаў, паглядзець як мага больш праектаў, каб навучыцца разумець сучаснае мастацтва, ці, хаця б, ўспрымаць яго спакойна.
Каб пачуць меркаванне аб сучасным мастацтве крыху маладзейшага
пакалення, людзей, якія ўжо тусуюцца па свеце і спажываюць contemporary
art нават на ўзроўні штодзённага побыту, мы звярнуліся да моднага зараз
прамоўтэра Аляксандра Багданава (Папа Бо):
“Сучаснае мастацтва
знаходзіцца сёння на такой стадыі, калі перад тым як пабачыць
арт-аб’ект, чалавек мусіць прачытаць спачатку тэкст-тлумачэнне. Бо
мастак нешта паведамляе праз свой аб’ект мастацтва, і без дапамогі
тэксту мы, часам, не можам яго зразумець”.
Папа Бо прызнаўся, што тэксту адмыслова не чытаў, таму “мэсэдж” праекту не раскусіў:“Эстэтычна гэта прываблівае. Мне падабаецца відэашэраг, як трыпціх. Падабаецца куча чалавечых валасоў на падлозе. Усё трохмернае, можна дакрануцца. Гэта клёвая тэма!"
Выстава працягнецца да 17 траўня.