Суд над моладзевымі актывістамі ў Віцебску перанесены на наступны тыдзень

Сёння віцебскі раённы суд разглядаў справу чатырох моладзевых актывістаў Андрэя Данілеўскага, Змітра Лесніковіча, Генадзя Шараха і Алеся Дзеравянкі, затрыманых учора падчас пікета ў падтрымку Валерыя Шчукіна.
Расказвае наша карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

Маладзёны запатрабавалі, каб на судовым працэсе прысутнічалі сведкі і адвакаты. Суддзя задаволіла іх просьбу. Разгляд справы перанесены на наступны тыдзень. Усе чацвёра атрымалі позвы на 11 чэрвеня.

Суд над Валерыем Шчукіным, які пачаўся ў 10.00, дагэтуль працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі