Суд не задаволіў касацыю палітвязня Мікалая Дзядка

Магілёўскі абласны суд 30 красавіка не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Дзядка, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Палітвязень аспрэчваў вырак суда Ленінскага раёна Магілёва, які 26 лютага працягнуў яму тэрмін зняволення ў турме на 1 год і 3 дні.

Дзядка вінавацілі ў 16 фактах парушэння рэжыму ў месцах зняволення. Прычым асноўным парушэннем з'яўляецца нашэнне спартовага касцюма замест турэмнай робы.

Калегія абласнога суда пакінула прысуд суда Ленінскага раёна Магілёва без зменаў. Адвакатка Маслава хадайнічала, каб у суд выклікалі самога Мікалая Дзядка. Яна зазначыла, што парушэнні Дзядка не насілі характар небяспечных і злосных. Аднак суд не прыняў аргументы абароны да ўвагі.  

Нагадаем, што актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок знаходзіцца за кратамі з 3 верасня 2010 года. 27 траўня 2011 года яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве і прысудзілі да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 5 снежня 2012 года Дзядок быў пераведзены са шклоўскай калоніі №17 у магілёўскую турму №4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі