Суд у Крупках апраўдаў абвінавачанага ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У вайсковай часці ў Крупках (ілюстрацыйнае фота)

У вайсковай часці ў Крупках (ілюстрацыйнае фота) / krupki.by

Суд у Крупках апраўдаў абвінавачанага ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Гэта рэдкі выпадак для цяперашняй Беларусі.

Пастанова "аб спыненні саправы аб адміністрацыйным правапарушэнні" была прынятая яшчэ ў канцы студзеня. Пад суд трапіў вайсковец (яго званне не паведамляецца, але гэта можа быць афіцэр), які жыве ў пасёлку Бобр Крупскага раёна. У яго знайшлі падпіскі ў адной з сацсетак на два рэсурсы, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Відаць, у вайсковай часці была праверка тэлефонаў у вайскоўцаў.

Сваёй віны мужчына не прызнаў, заявіў, што падпіска была зроблена "каля пяці гадоў таму", іх ён працяглы час не праглядаў і мэты "распаўсюду" не меў. У выніку суддзя С. (відаць, Любоў Сівакова) не знайшла ў дзеяннях вайскоўца "складу адміністрацыйнага праваапарушэння". Мабільны тэлефон яго ўладальніку вярнулі.

Вайскоўцы ў Беларусі і раней траплялі пад рэпрэсіі: кагосьці судзяць за ўдзел у пратэстах 2020-га, за "экстрэмізм", кагосьці за "здраду дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі