Суд у Магілёве апраўдаў экс-палітвязня

Павел Белаголаў

Павел Белаголаў / spring96.org

У Магілёве экс-палітвязня вінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", але суд яго апраўдаў, піша тг-канал MAYDAY.

У пратаколе міліцыянты напісалі, што 26 лістапада 2020 года мужчына захаваў у сябе ў Viber ва ўкладцы "Мае нататкі" спасылку на матэрыял спартыўнага сайта Tribuna, які быў прызнаны экстрэмісцкім 25 жніўня 2021 года. Падчас затрымання 22 лютага 2024 года ў магілёўца знайшлі невыдаленую спасылку ў нататках, і ў Ленінскім РУУСе на яго пачалі адміністрацыйную справу.

Справу разглядалі 23 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя Наталля Панасенка, заслухаўшы бакі, пастанавіла, што мужчына невінаваты. "Не прадстаўлена доказаў, якія пацвярджаюць, што вышэйпаказаную інфармацыйную прадукцыю Б. захоўваў у катэгорыі "Мае закладкі" з мэтай распаўсюду", — гаворыцца ў судовым рашэнні.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка ідзе пра былога палітвязня Паўла Белаголава. У верасні 2021-га яго затрымалі па "справе Зельцара" за каментары ў інтэрнэце і асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. Белаголаў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю ў кастрычніку 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі