Судовы выканаўца браў хабар дызельным палівам і каўбасой

Судовы выканаўца браў хабар дызельным палівам і каўбасой

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць былога судовага выканаўцы.

Па версіі следства, мужчына ў перыяд са снежня 2013-га па люты 2016 года неаднаразова атрымліваў хабар ад работнікаў некалькіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці. За гэта ён прыпыняў арышт іх маёмасці і грошай, прызначаных да выплаты пагашэння запазычанасці.

У якасці платы за свае супрацьпраўныя дзеянні судовы чыноўнік атрымоўваў паліўныя карты прадпрыемстваў для набыцця дызельнага паліва. Следства гаворыць пра 26 даказаных фактаў незаконнага атрымання паліва агульным аб'ёмам больш за 2300 літраў. Таксама следчыя выявілі, што чатыры разы службовы выканаўца атрымоўваў хабар каўбасой, вырабленай на прадпрыемстве-даўжніку.

Мужчыну вінавацяць у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаным ім службовай становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, і выкананне ў інтарэсах даючага хабар дзеянняў, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.
Падчас усяго следства абвінавачаны знаходзіўся пад вартай. На яго маёмасць накладзены арышт на агульную суму больш за 17 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі