Супер-гол Аляксандра Глеба ў Лізе чэмпіёнаў (відэа)

Галоўны трэнер "Штутгарта" Маркус Бабель назваў гол беларуса "шэдэўрам сусветнага ўзроўню" Першы свой гол пасля вяртання ў "Штутгарт" забіў беларускі футбаліст Аляксандр Глеб. Гэта адбылося ў матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў "Цімішаара" (Румынія) — "Штутгарт" (Нямеччына), які завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:0.

Лік адкрыў з пенальці Ціма Гебхард на 28-й хвіліне, а на 30-й Аляксандр Глеб прарваўся праз абарончыя лініі румынскай каманды, выйшаў сам на сам з варатаром і паслаў мяч у сетку. Гол атрымаўся вельмі эфектным. У другім тайме Глеб згуляў толькі 15 хвілін, бо атрымаў жоўтую картку і быў заменены.

Галоўны трэнер "Штутгарта" Маркус Бабель назваў гол Глеба "шэдэўрам сусветнага ўзроўню". Ён адзначыў, што беларус "гатовы яшчэ не на ўсе сто адсоткаў, аднак дапамагае камандзе нават адной прысутнасцю на полі".

26 жніўня "Штутгарт" і "Цімішаара" сустрэнуцца зноў.

Фота — barcamania.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі