Супраць беларускіх уладаў трэба праводзіць больш жорсткую палітыку

У інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" ён, у прыватнасці, сказаў: "Калі памятаеце, я заўсёды выступаў супраць увядзення эканамічных санкцый. Але на сённяшні дзень я змяніў сваю пазіцыю. Бо калі адбываюцца катаванні, калі такая вялікая колькасць палітвязняў утрымліваюцца ў абсалютна жудасных умовах, то, натуральна, трэба праводзіць больш жорсткую палітыку.

З іншага боку, я ўпэўнены, што Еўрапейскі саюз не ў стане прыняць сапраўды тыя санкцыі, якія падарвуць беларускі рэжым. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, адмовіцца ад імпарту беларускіх нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтаперапрацоўкі.

Хацелася б, вядома, каб Еўропа, ды і Расія, праводзіла больш жорсткую палітыку ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, усё-ткі прымусілі лічыцца з правамі чалавека, выпусціць палітвязняў, спыніць катаванні. Але пакуль што я не веру ў тое, што магчыма вельмі сур'ёзнае ўзмацненне гэтых санкцый. Пакуль што мы маем тое, што мы маем. Гэта ў любым выпадку пазітыўна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі