Супраць былога старшыні райвыканкаму распачалі крымінальную справу

Нагадаем, Какору ад пасады старшыні райвыканкаму ў красавіку вызваліў Аляксандр Лукашэнка. Тады паведамлялася, што прычына такога кроку — "грубае парушэнне службовых абавязкаў і ўчыненне праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Ён, нібыта, нанёс страты Жыткавіцкаму райвыканкаму і ў асабліва буйным памеры — прадпрыемству "Белдзяржстрах".

Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці. Як інфармуе "Интерфакс-Запад", чыноўнік дамогся атрымання незаконнай страхавой выплаты ў сувязі з пашкоджаннем службовага аўтамабіля. Страты "Белдзяржстраха" ацэненыя ў 100 мільёнаў рублёў. Іх Мікалай Какора ўжо кампенсаваў. Працягваюцца следчыя дзеянні, прызначаныя экспертызы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі