Супраць камунальнікаў пачалі ўжо 17 крымінальных спраў

Супраць камунальнікаў пачалі ўжо 17 крымінальных спраў

Камітэт дзяржкантролю пачаў ужо 17 крымінальных спраў па фактах неабгрунтаваных налічэнняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Пра гэта 28 лютага ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў намеснік начальніка аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Юрый Кардымон. Раней паведамлялася пра 13 крымінальных спраў на камунальнікаў.  

У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці пад крымінальную справу трапіў кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў, якое ўваходзіць у сістэму ЖКГ.

Кардымон: "З 1 студзеня 2016 года плата за санітарнае ўтрыманне і асвятленне дапаможных памяшканняў была выведзена з тарыфу "тэхнічнае абслугоўванне" і замацоўвалася ў якасці самастойнай паслугі. Тым не менш прадпрыемствы выстаўлялі і прад'яўлялі да аплаты грамадзянам як у якасці самастойнага віду паслуг, так і ў складзе паслугі "тэхнічнае абслугоўванне". Гэтыя дзеянні нанеслі шкоду грамадзянам на суму больш за 900 мільёнаў рублёў".

Сітуацыя з павышэннем тарыфаў на "камуналку" выклікала вялікі розгалас у грамадстве. 22 лютага Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў камунальнікаў: на яго думку, тарыфы былі неапраўдана завышаныя. Кіраўнік дзяржавы загадаў публічна "начапіць кайданкі" на вінаватых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі