Супрацоўніца дома дзіцяці ў Барысаве збіла хлопчыка нагамі

Дзіця / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Дзіця / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У Барысаўскім доме дзіцяці супрацоўніца збіла нагамі хлопчыка падчас прагулкі на дзіцячай пляцоўцы. Відэа інцыдэнту з'явілася ў інтэрнэце 19 жніўня.

У каментары газеце "Мінская праўда" галоўны лекар Барысаўскага спецыялізаванага дома дзіцяці Святлана Дзятко прызнала, што такі інцыдэнт сапраўды быў. Жанчына на відэа — медсястра, якая працуе ва доме дзіцяці з сёлетняга траўня.

"Чалавек вельмі хацеў працаваць у нас. Да гэтага працавала ў бальніцы. Яе паводзіны — гэта шок для ўсіх нас. Тлумачыць свае паводзіны тым, што не стрымалася. Яна будзе звольненая паводле артыкула. Такія людзі не павінны працаваць з дзецьмі", — каментуе Дзятко.

Па яе словах, з дзіцем усё добра, хлопчык прайшоў абследаванне.

"Сёння ў нашай установе быў Следчы камітэт і інспекцыя па справах непаўналетніх. Былі ўсе дзеці агледжаныя", — дадае яна.

Па факце здарэння ў доме дзіцяці следча-аператыўная група праводзіць праверку.
 

Супрацоўніца дома дзіцяці ў Барысаве збіла хлопчыка нагамі
Інцыдэнт у Доме дзіцяці / кадр відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі