Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус на кватэры старшыні БХК

У гэтыя хвіліны супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус на кватэры старшыні БХК Алега Гулака. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Гары Паганяйла. Паводле яго слоў, перад гэтым прайшоў ператрус у цэнтральным офісе арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ забралі два ноўтбукі і сервер. Таксама яны паведамілі, што пасля ператруса ў кватэры Алега Гулака, яны сёння запросяць старшыню БХК на допыт у КДБ.

Ператрус у кватэры яшчэ працягваецца, датэлефанавацца да Алега Гулака пакуль немагчыма.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі