Сурыкаў: На навагоднія святы ў Беларусь могуць прыехаць мільёны расіян
Прынамсі не менш за мільён чалавек. Такое меркаванне выказаў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.
Ён адзначыў, што ўжо ўсе санаторныя месцы, гасцініцы, аграсядзібы ў Беларусі перапоўненыя і нешта зняць проста немагчыма.
"Значыць, падабаецца ім (расіянам), — цытуе словы Сурыкава БелаПАН. — А колькі мільёнаў прыедзе, мне сказаць складана... Але гэта далёка за мільён чалавек".
Паводле расійскага пасла, для яго землякоў Беларусь — "родная заграніца".
Расійскі пасол: Расія нічога не чакае ад Беларусі за крэдыт (відэа)
Фота — bymedia.net