Беларусы змогуць ездзіць на Шры-Ланку без візы
Шры-Ланка
З 1 кастрычніка беларусы змогуць прыляцець на Шры-Ланку без афармлення візы, піша мясцовае выданне News Wire.
Бязвізавы рэжым увялі для грамадзян 35 краін. З іх 12 знаходзяцца ў Еўропе, і Беларусь — адна з іх.
Раней за аднаразовую 30-дзённую візу трэба было заплаціць 50 долараў ($40 — за саму візу, $10 — камісія візавага цэнтра). Бязвізавы перыяд будзе доўжыцца паўгода.
Усяго некалькі месяцаў таму працэдуру атрымання візы Шры-Ланкі для беларусаў наадварот ускладнілі. З 1 траўня 2024 года для большасці катэгорый падарожнікаў адмянілі опцыю атрымання "візы па прыбыцці". Гэта значыць, беларусаў адправілі за візамі ў візавыя цэнтры. Але з 1 кастрычніка можна будзе проста прыляцець на адпачынак і не думаць пра афармленне дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.