Амаль 40 беларускіх турыстаў затрымалі ў Германіі
Нямецкая паліцыя
Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкімі шэнгенскімі візамі затрымалі ў Германіі. Папярэдняй прычынай затрымання называюць парушэнне правілаў выкарыстання віз. Беларусы ехалі на аўтобусе ў Іспанію, але ў іх былі аформленыя грэцкія візы. Затрыманым пагражае дэпартацыя, піша "Зеркало" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Усяго ў аўтобусе ехала каля 60 турыстаў, усе яны накіроўваліся на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў Іспаніі. Але на мяжы Германіі з Польшчай іх папрасілі прайсці пашпартны кантроль. Пасля кантролю большасць затрыманых адпусцілі, але трох чалавек знялі з аўтобуса і адправілі ў паліцэйскі ўчастак.
Аднаразовыя грэчаскія візы затрыманым дапамагла аформіць турфірма. Еўрарадыё раней пісала, што грэцкая віза — адна з самых даступных для беларусаў. За візамі іншых краін можна прастаяць у чэргах многія месяцы.
Турфірма абяцае пакрыць беларусам грошы за сапсаваны адпачынак. У амбасадзе Беларусі ў Германіі журналістцы "Зеркала", якая звярнулася туды як фізасоба, паабяцалі, што хутка турыстаў адпусцяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.