Сусветны банк гатовы ўкласці ў эканоміку Беларусі 1 млрд долараў (відэа)

Сусветны банк гатовы ўкласці ў беларускую эканоміку 1 млрд долараў да канца наступнага бюджэтнага года. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы ў Мінску спікера Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча з дырэктарам аддзела Сусветнага банка Чымяо Фанам.  

Сусветны банк выдзеліць 250 млн долараў на рэканструкцыю транзітных дарог у нашай краіне, а таксама прафінансуе мадэрнізацыю некалькіх прадпрыемстваў. Чымяо Фан адзначыў высокі ўзровень рэалізацыі сумесных праектаў. Міхаіл Мясніковіч гаварыў пра тое, што адносіны Беларусі з Сусветным банкам выходзяць на ўзровень стратэгічнага партнёрства, інфармуе тэлеканал АНТ.

Фота: БЕЛТА, відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі