"Свабодаўцы" вызвалілі будынак міністэрства ад сяброў "Супольнай справы"

У аўторак Савет Майдана, у склад якога ўваходзяць апазіцыйныя дэпутаты, прадстаўнікі грамадскасці, прыняў рашэнне пра вызваленне захопленага будынку. Адзначалася, што захоп быў здзейснены "Супольнай справай" без згоды Майдана і ён перашкаджаў перамовам апазіцыі і ўладаў.

Як інфармуе сайт news.liga.net, аперацыю правялі сябры партыі "Свабода". Пратэстоўцам прапанавалі перасяліцца ва Украінскі дом, і яны пагадзіліся.



Ёсць інфармацыя, што "свабодаўцы" ўзялі будынак штурмам і выгналі адтуль сяброў "Супольнай справы", якіх яны лічаць правакатарамі. Нібыта, падчас сутычкі пацярпелі шэсць чалавек. Прычым, аднаму рабілі аперацыю — у яго стралялі з траўматычнай зброі. Вызвалены будынак перададуць работнікам міністэрства.
 

У будынку Мінаграпалітыкі ў Кіеве пачалася перастрэлка
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі