Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

Святлана Ціханоўская і Юлія Навальная

Святлана Ціханоўская і Юлія Навальная / t.me/tsikhanouskaya/

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета выказала шчырыя спачуванні з нагоды смерці ў калоніі ў Расіі Аляксея Навальнага. Іх сустрэча прайшла ў закрытым фармаце, адзначае прэс-служба Ціханоўскай. 

Вядома, што Ціханоўская і Навальная ў пятніцу прысутнічалі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Жонка расійскага апазіцыянера і палітвязня заклікала свет згуртавацца супраць рэжыму Уладзіміра Пуціна. На круглым стале на той жа канферэнцыі Ціханоўская заклікала ізаляваць Пуціна і Лукашэнку.

Аляксей Навальны — вядомы палітычны апанент Пуціна. У 2020-м яго атруцілі ў Расіі, пасля чаго апазіцыянер быў у стане комы. Пасля лячэння і рэабілітацыі ў Германіі, Навальны ў 2021 годзе вярнуўся ў Маскву, ведаючы, што яго могуць арыштаваць (што і адбылося ўжо ў аэрапорце). У 2022-м яму прысудзілі 9 гадоў калоніі, а ў 2023-м дадалі яшчэ 19 гадоў. Яго 27 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі афіцыйна паведамілі 16 лютага.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай
t.me/tsikhanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі