Святлану Саханенка павіншаваў кіраўнік Беларусі
Удзельніцу Паралімпіяды Святлану Саханенку з заваяваным залатым медалём павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Віншую цябе і ўсю каманду з першым беларускім золатам на Паралімпійскіх гульнях 2018 года. На трасах Пхёнчхана ты праявіла высокае спартыўнае майстэрства не толькі ў лыжных гонках, але і ў спаборніцтвах па біятлоне, заваяваўшы для краіны бронзавы медаль у спрынце", — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што поспехі Саханенка стануць яркім арыенцірам для нашых спартоўцаў, а таксама дадуць стымул, каб змагацца і дамагацца значных вынікаў дзеля славы нашай краіны.
Святлана Саханенка заваявала першы для Беларусі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Яна стала першай у лыжнай гонцы на 15 кіламетраў вольным стылем.