Сямашка паабяцаў рэальнаму сектару эканомікі заробак у 500 долараў у снежні

Сямашка паабяцаў рэальнаму сектару эканомікі заробак у 500 долараў у снежні

Заробак у рэальным сектары эканомікі за снежань павінен скласці 1000 рублёў (каля 500 долараў). Такую лічбу назваў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю праграме "Контуры", якая выйшла ў эфір на тэлеканале АНТ увечары 26 лістапада. 

Сямашка назваў сітуацыю ў эканоміцы на сённяшні дзень парадаксальнай: "Заказаў больш, чым можам выканаць. Часам праблема ўзнікае толькі толькі ў тым, што не хапае абаротных сродкаў. Дзякуй богу, што ёсць выразная і зразумелая палітыка нашага Нацыянальнага банка, калі падае стаўка рэфінансавання, таннеюць крэдыты, даступнасць расце. Хоць стаўка яшчэ высокая, але я бачу трэнд, калі мы з 28% да 11% апусцілі, ёсць перадумовы, што, як прэзідэнт ставіў задачу перад Нацыянальным банкам, стаўка апусціцца яшчэ ніжэй і гэтак далей".

Па словах чыноўніка, адчуваецца рост эканомікі і асабліва прамысловасці. Заробкі ж пакуль "трошкі адстаюць", самакрытычна прызнаўся Сямашка.

"Але тую задачу, якую паставілі (сярэдні заробак у рэальным сектары эканомікі — тысяча рублёў, гэта прыкладна 500 долараў) па снежні забяспечым, не забяспечым сярэдні па годзе. Прамысловы сектар, ды я думаю, што і ў цэлым эканоміка павінна на 500 долараў выйсці", — заявіў віцэ-прэм'ер. Разам з тым ён перасцярог, што такі заробак будуць мець не ўсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі