Сям’і палітыка Варонежцава вярнулі некаторыя з канфіскаваных рэчаў

Сям’я гомельскага апазіцыйнага палітыка Юрыя Варонежцава атрымала некаторыя з рэчаў, якія міліцыя адабрала ў траўні ў часе ператрусу ў іх кватэры, паведамляе Радыё Свабода. Ператрус ладзілі на падставе таго, што спадар Варонежцаў нібыта распаўсюджваў ілжывую інфармацыю пра тавары і паслугі. Ён з’яўляецца актывістам кампаніі “Гавары праўду!”  Міліцыянты забралі тады кампутары, відэакамеру, музычныя дыскі, яшчэ некаторыя рэчы і 4700 долараў. Жонка палітыка Ларыса Варонежцава падавала пазоў у суд супраць міліцыянтаў. Разгляд пазова сёння прыпынілі

Варонежцавым вярнулі дыскі, флэшкі, мадэм, відэакамеру і мабільныя тэлефоны. Кампутары і грошы не вярнулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі