Сярэдні курс продажу наяўнага долара за дзень вырас на 320 рублёў
З 11140 да 11460 рублёў.
18 снежня сярэдні курс продажу наяўнага долара за дзень вырас на 320 рублёў — з 11140 да 11460. Пры гэтым у абменных пунктах валюты амаль не засталося, касіры прадавалі толькі тое, што прыносіла насельніцтва. Выключэнне складалі толькі расійскія рублі, інфармуе БелаПАН.
Тым часам курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы вырас за два дні на 20 рублёў — да 10890.
Нагадаем, у чацвер Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь "не будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць свой рубель". Ён запатрабаваў ад урада весці разлікі з Расіяй у валюце — доларах ці еўра. Таксама гаворка ішла пра недапушчэнне неабгрунтаванага росту цэн на тавары і паслугі на ўнутраным рынку. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу насельніцтва, што стабільнасць на валютным рынку залежыць не толькі ад ураду ці Нацбанка, але і ад людзей. "Хочаце абвалу — бегайце па абменніках", — сказаў ён.
Фота — ria.ru