Сяргей Башлыкевіч выпусціў кліп на песню з "эмігранцкага" альбома

"Спяваю мінорную песню эмігранта..." / Скрыншот з відэа
"Спяваю мінорную песню эмігранта..." / Скрыншот з відэа

Лідар беларускага гурта "LEIBONIK" Сяргей Башлыкевіч выпусціў кліп на песню з "эмігранцкага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Кампазіцыя прысвечана сябрам музыкі — за межамі Беларусі і на радзіме.

"Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць", — піша музыка.

"І вось я тут як вялікая панда

Спяваю мінорную песню эмігранта,

А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,

Бадзёры марш беларускага вязня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі