Сяргей Чалы: Даходы беларусаў сёлета знізяцца на 15%

Апошнім часам ўсё часцей з’яўляюцца паведамленні, што краіны па ўсім свеце паволі пачынаюць выходзіць з крызісу. Паколькі найгоршыя фінансавыя спадзяванні не апраўдаліся, магчыма, ужо ў наступным годзе сусветная эканоміка больш-менш стабілізуецца, мяркуюць эканамісты Міжнароднага валютнага фонду.
Аднак беларускі эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што рабіць аптымістычныя прагнозы яшчэ вельмі рана. Новая фаза крызісу пачнецца ў Беларусі ўжо ўвосень:

Сяргей Чалы: “Наступная фаза, як я мяркую, пачнецца сёлета ўвосень. Яна будзе больш працяглая, чым першая фаза крызісу, які ішоў з кастрычніка 2007 года. Будзе не такая вострая, але будзе перажывацца псіхалагічна складаней, бо будзе звязаная з зацісканнем пасаў, больш знясільваючая”.

У бліжэйшы час беларусаў чакае змяншэнне даходаў. Паводле падлікаў Сяргея Чалага, мы атрымаем прыкладна на 15% грошай менш, чым у мінулым годзе. Стабілізацыя эканомікі адбудзецца не раней чым праз 3 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі