Сын Лукашэнкі сыграў для Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі серэнаду Шуберта

Сын Лукашэнкі сыграў для Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі серэнаду Шуберта

Падчас афіцыйнага візіу ў Грузію Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка сустрэўся з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі, Архіепіскапам Мцхецкім і Тбіліскім, Мітрапалітам Піцунды і Цхум-Абхазеці Іліёй II.

Беларускі кіраўнік заявіў, што на ўсё жыццё запомніў словы Іліі II, сказаныя падчас мінулага яго прыезду ў Грузію: "Як жа доўга мы вас чакалі тут".

"Я гэта памятаю і вельмі цаню тое, што вы заўсёды знаходзіце час сустрэцца са мной тут. А я вам абяцаю, што буду пастаянна прыязджаць у ваш выдатны горад і краіну. І калі будзе на тое Божая воля, ваша, я абавязкова буду сустракацца з вамі. Для мяне гэта вялікая радасць і каштоўнасць. Вы вельмі паважаны чалавек не толькі ў Грузіі, але і ва ўсім праваслаўным свеце, і не толькі", — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Беларускі кіраўнік перадаў Іліі II прывітанне ад мітрапаліта Філарэта і мітрапаліта Паўла. Ён адзначыў важную ролю царквы ў забеспячэнні адзінства грузінскага народа. А ў нядаўнім мінулым, як падкрэсліў Лукашэнка, грузінская царква адыграла галоўную ролю ў захаванні дзяржаўнасці.

Аляксандр Лукашэнка і Ілія II абмяняліся памятнымі падарункамі і запалілі свечку. Мікалай Лукашэнка, які прысутнічаў на сустрэчы, выканаў на раялі серэнаду Шуберта. Ілія II сам складае музыку, і ўдзельнікі сустрэчы таксама паслухалі творы, якія напісаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі