Сёлета выявілі каля 100 злачынстваў, якія здзейснілі супрацоўнікі МУС

У 2010 годзе выявілі каля 100 злачынстваў, здзейсненых супрацоўнікамі органаў унутраных справаў, паведамляе БелаПАН. Такую інфармацыю агучыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Аляксей Юстус на паседжанні круглага стала па пытанні даверу насельніцтва праваахоўным органам. З яго словаў, каля 80% злачынстваў было выяўлена ўласнымі сіламі МУС. Большасць правапарушэнняў у гэтай сферы — гэта злачынствы супраць інтарэсаў службы, напрыклад, хабары. Аляксей Юстус таксама запэўніў, што пры паступленні на службу ў органы ўнутраных справаў кандыдаты праходзяць жорсткі прафесійны адбор па псіхафізіялагічных характарыстыках — каб у міліцыю не трапіў чалавек, які ў будучыні мае намер вырашаць пытанні нейкай злачыннай групоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі