Сёння на "Барысаў-Арэне" згуляе нацыянальная футбольная зборная Беларусі

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2". На раніцу 4 верасня было прададзена толькі 800 квіткоў

Зборная Беларусі выйдзе на поле ў наступным складзе: Чэрнік, Шытаў, Мартыновіч, Паліцевіч, Бардачоў, Цігараў, Кісляк, Калачоў (к), Глеб, Стасевіч, Карніленка.

Нагадаем, ужо 8 верасня каманда Георгія Кандрацьева стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. У гасцях беларусы згуляюць з Люксембургам, пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі