Сёння стануць вядомыя першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У аўторак, 8 сакавіка, стануць вядомыя першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Выдатныя шанцы на выхад у наступны раўнд маюць мадрыдскі "Рэал" і нямецкі "Вольфсбург".
"Рэал" будзе прымаць на сваім полі італьянскую "Рому", пачатак у 22.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2". У гасцявым паядынку мадрыдцы выйгралі з лікам 2:0.
"Вольфсбург" у той жа час пачне хатні матч з бельгійскім "Гентам". Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". У першым матчы нямецкая каманда выйграла з лікам 3:2 (пры гэтым па ходу гульні выйгравала з лікам 3:0).
У сераду, 9 сакавіка, "Зеніт" сустрэнецца з "Бенфікай" (першы матч — 0:1), а "Чэлсі" прыме ПСЖ (1:2). 15 сакавіка "Манчэстар Сіці" згуляе з кіеўскім "Дынама" (3:1), а мадрыдскі "Атлетыка" — з ПСВ (0:0). 16 сакавіка "Барселона" прыме "Арсенал" (2:0), "Баварыя" сустрэнецца з "Ювентусам" (2:2).