Сёння ў Мінск прыбудуць Пуцін і Мядзведзеў
![Сёння ў Мінск прыбудуць Пуцін і Мядзведзеў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lukasenka-pucin-2502.jpg.webp?itok=0gCV9qe2)
25 лютага ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На яго прыбудуць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.
Пасяджэнне пройдзе ў Палацы Незалежнасці.
Ініцыятыву правесці ў Мінску саюзны саміт у сярэдзіне студзеня выказаў Аляксандр Лукашэнка. Яго прапанову падтрымалі ў Маскве. Мяркуецца, што ўдасца "ажывіць працу ў саюзнай дзяржаве". На паседжанні Вышэйшага дзяржсавета павінны зацвердзіць саюзны бюджэт на 2016 год, абмяркуюць вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Папярэдняе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета адбылося 3 сакавіка 2015 года ў Маскве.