"Тарпеда-БелАЗ" таксама развіталася з Лігай Еўропы

"Тарпеда-БелАЗ" таксама развіталася з Лігай Еўропы

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" развіталася з футбольнай Лігай Еўропы. У чацвер у Вене ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда каманда прайграла "Рапіду" — 0:3 (першы матч — 0:0). Гаспадары поля цалкам дамінавалі на полі, двойчы забілі ў першым тайме: на 26-й і 36-й хвілінах вызначыліся Павеліч і Шрамель. У другім тайме яны маглі, як мінімум, падвоіць лік, але самааддана гулялі брамнік Фамічоў і абаронцы. Трэці гол быў забіты ўжо на апошніх секундах. Адзначым, што адзіны небяспечны момант каля брамы "Рапіда" стварылі... самі аўстрыйцы. У жодзінцаў жа амаль нічога не атрымлівалася.

З Лігі Еўропы выбыла і мінскае "Дынама", якое ў Брэсце прайграла сербскай "Вайводзіне" — 0:2 (першы матч — 1:1). У футбольным еўракубку застаўся толькі адзін прадстаўнік Беларусі — барысаўскі БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі