Таямніца споведзі перашкаджае знайсці крыж Еўфрасінні?
Зніклая разам з крыжом Еўфрасінні рэліквія будзе выстаўленая ў слуцкім музеі. Слуцкае евангелле было перададзенае царкве пры вельмі таямнічых абставінах С 22 па 24 траўня ў Слуцкім краязнаўчым музеі будзе выстаўлена ўнікальнае Слуцкае евангелле. Рукапіс быў зроблены самім князем слуцкім Юрыем Алелькавічам у 1581 годзе. Рэліквія знікла разам з крыжом Еўфрасінні Полацкай і іншымі каштоўнасцямі ў 1941 годзе, калі эвакуіраваўся магілёўскі музей.
Пра гісторыю вяртання Слуцкага евангелля Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Петрашкевіч.
Андрэй Петрашкевіч: "Слуцкае евангелле вярнулася вельмі незвычайным чынам. Некалькі гадоў таму адзін з настаяцеляў мінскіх храмаў здзяйсняў адправу ў адной з вельмі пажылых прыхаджанак. Яна ў знак падзякі за тое, што бацюшка так добра служыць і выканаў усе яе просьбы, перадала яму старадаўнюю кнігу, якая захоўвалася ў яе колькі яна сябе памятае. Таму што яна была адзінокая і, мабыць, прадчувала свой скон".
Быў праведзены шэраг даследаванняў і пацвердзілася, што жанчына перадала тое Евангелле, якое напісаў Юры Алелькавіч сваёй рукой. Пасля каштоўнасць была перададзеная мітрапаліту Філарэту. Зараз прынятае рашэнне факсімільна перавыдаць кнігу. Тэндэр на гэтую працу выйграла выдавецтва Беларускага Экзархату.
Вядомы навуковец прафесар Адам Мальдзіс называе вяртанне святыні вельмі дзіўным і загадкавым, бо астатнія каштоўнасці, якія зніклі разам з Евангеллем, так дагэтуль не знойдзены.
Адам Мальдзіс: "Як да нас дайшло Слуцкае евангелле — гэта вельмі дзіўна і загадкава да гэтага часу. Таму што яно знаходзілася разам з крыжом святой Еўфрасінні Полацкай і тысячамі іншых рэліквій у магілёўскім музеі. У 1941 годзе гэта ўсе было вывезена ў Маскву. Усе астатнія каштоўнасці не ўсплылі, акрамя Слуцкага евангелля".
Паводле здагадак прафесара Мальдзіса зніклыя каштоўнасці могуць знаходзіцца ў прыватных руках. Гэта паказвае адзін эпізод з успамінаў шафёра, які эвакуіраваў магілёўскі музей у Маскву напачатку вайны.
Адам Мальдзіс: "Мне не дае супакою адно месца. Шафёр, які вёз гэта ўсё ў Маскву, успамінае, што калі прывезлі гэта ўсё у штаб, аднекуль з'явіўся Берыя і прыцмокваў языком ад задавальнення. Вось гэта фраза мяне прымушае трывожыцца за тое, што сёння гэта можа быць у нейкіх маладаступных, прыватных руках".
Крыж Еўфрасінні Полацкай ды іншыя каштоўнасці можна было б знайсці, калі прасачыць шлях вяртання Слуцкага евангелля. Але Адам Мальдзіс кажа, што нават калі і вядома, ад каго прыйшло евангелле, то крыніцу могуць не раскрываць. Таму што гэта можа быць звязана з нейкім запаветам ці споведдзю чалавека, які перад смерцю гэта перадаў.
Але навуковец не губляе надзеі на лепшае. Ён нават згадвае прадказальніцу Вангу, якая калісьці паабяцала: "Што гэтыя беларусы турбуюцца пра крыж? Хутка ён знойдзецца".
Што да Евангелля, то яно на сённяшні момант прадстаўляе хутчэй музейную чым рэлігійную каштоўнасць. Бо выкарыстоўваць яго ў службах немагчыма з-за таго, што мова за апошнія 500 гадоў вельмі змянілася, кажа Мальдзіс.
Адам Мальдзіс: "Безумоўна, ніхто карыстацца ў рэлігійных мэтах гэтым Евангеллем не будзе. Хаця яго мова і насычаная беларусізмамі, але яна далёкая ад сённяшняй беларускай мовы. Па гэтым Евангеллі было б складана маліцца".
Фота — wikimedia