Тэатр юнага гледача рыхтуецца да турнэ па краіне
Тэатр юнага гледача рыхтуе серыю акцый. Мэта іх – звярнуць увагу грамадскасці на праблемы творчага калектыву. Зараз будынак ТЮГу перададзены на рэканструкцыю, а сам калектыў часова перабіраецца ў мінскі кінатэатр “Электрон”. Рэканструкцыя тэатру адбываецца за гарадскі кошт і працягнецца некалькі гадоў. Работнікі тэатру баяцца, што працы могуць зацягнуцца на няпэўны тэрмін.
Менавіта таму і было прынятае рашэнне – ездзіць па краіне і сваімі пастаноўкамі нагадваць пра сваё бяздомнае існаванне, тлумачыць Еўрарадыё дырэктар тэатру Юры Кулік. А новаабраны мастацкі кіраўнік ТЮГу Ўладзімір Савіцкі дадае, што першае турнэ пад назвай “Тэатр юнага гледача – дзецям” адбудзецца ўжо ўвосень і працягнецца да канца наступнай вясны.
Уладзімір Савіцкі: “І рэпертуарная, і арганізацыйная падрыхтоўка да гэтай акцыі ідзе. Ёсць і некаторыя сюрпрызы ды сакрэты. У распрацоўцы – невялікія гарады, як Слуцк, Слонім, Баранавічы, Полацк. У абласных цэнтрах ёсць свае тэатры, якія ставяць свае задачы. А мне здаецца, трэба праехацца па наваколлях”.