Тэлеканал "Беларусь-1" цытаваў выказванні экс-палітвязня Мікалая Дзядка

Тэлеканал "Беларусь-1" цытаваў выказванні экс-палітвязня Мікалая Дзядка

Сюжэт, прысвечаны суду над графіцістамі, быў паказаны ўвечары 7 лютага на тэлеканале "Беларусь-1". Як паведамлялася раней, маладых людзей пакаралі штрафам за запэцканы фарбай білборд з выявай міліцыянтаў і два графіці — "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя свядомасці — яна ўжо ідзе". Разам хлопцы павінны заплаціць каля 25 мільёнаў рублёў штрафу.

У тэлесюжэце расказвалася, што Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі лічаць сябе групай этнаанархістаў. Каб абвергнуць іх, журналісты БТ спаслаліся на меркаванне з фэйсбука экс-палітвязня, анархіста Мікалая Дзядка: "Асабіста мне не вельмі прыемна, што анархісцкай называе сябе група, якая не мае нічога агульнага ні з ідэалогіяй анархізму, ні з анархісцкай этыкай".

Дзядок быў затрыманы ў верасні 2010 года і выйшаў на волю толькі ў жніўні 2015-га, калі Аляксандр Лукашэнка выпусціў на волю групу палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі