Тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Стэнфардзе

У амерыканскім Стэнфардзе блізіцца да завяршэння буйны тэнісны турнір з прызавым фондам 700 тысяч долараў. На ім паспяхова выступае беларуска Вікторыя Азаранка (18-ы нумар сусветнага рэйтынгу), паведамляе БЕЛТА. У чвэрцьфінале адзіночнага разраду яна абыграла францужанку Марыён Бартолі (14-ую у свеце) — 3:6, 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з аўстралійкай Самантай Стосуар (5-ы нумар у сусветным рэйтынгу).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі